Сёння ў Мінску пройдзе адборачны канцэрт праекта "Рок-школа"

10 лістапада ў сталічным клубе "Гудвін" пройдзе адборачны канцэрт праекта "Рок-школа". Ініцыятарам праекта выступіла "Беларуская музычная альтэрнатыва". Праект адрасаваны маладым гуртам, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях. Яго мэта — даць маладым камандам пачатковыя веды, якія, магчыма, паспрыяюць іх музычнай кар'еры. Заяўкі на ўдзел у праекце падалі больш за пяцьдзесят беларускіх рок-гуртоў. У адборачным канцэрце возьмуць удзел каманды: Esprit, "Голая Манашка", "Мутнае Вока", Restart, Tlusta Lusta, "Кашлаты Вох", Zaniapad, "Спрат", "Абшар", Wisp і іншыя.

Пасля канцэрта будуць адабраныя пяць гуртоў, з якімі будуць займацца выкладчыкі "Рок-школы" — беларускія музыканты, прадзюсеры, гукарэжысёры. Згоду супрацоўнічаць з праектам ужо далі Піт Паўлаў, Аляксандр Памідораў, Алесь Таболіч (Znich) і іншыя.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі