У Мінску пачаўся суд над былым фігурантам “справы патрыётаў”

У Мінску пачаўся суд над былым фігурантам “справы патрыётаў”

У чацвер, 11 студзеня, пачаўся суд над былым фігурантам “справы патрыётаў” мастаком-дызайнерам Андрэем Бяляўскім. Яго будуць судзіць за захоўванне патрона ад аўтамата Калашнікава, які знайшлі падчас ператрусу. Па словах Андрэя, ён захоўваў яго ў якасці сувеніра. Следства адхіліла хадайніцтва аб прызнанні ўчынку не ўяўляючым грамадскай небяспекі і юрыдычна нязначным.

Гучны працэс праходзіць у судзе Ленінскага раёна Мінска. Бяляўскаму могуць пагражаць папраўчыя працы, арышт да трох месяцаў альбо да 7 гадоў пазбаўлення волі. Ён спадзяецца, што суд улічыць яго знаходжанне за кратамі з нагоды “справы патрыётаў” цягам 2,5 месяцаў.

Паказальна, што крымінальную справу распачалі ў той жа дзень, калі была спыненая “справа патрыётаў” (справа “Белага легіёну”). Па ёй Бяляўскага затрымлівалі 21 сакавіка 2017-га. Спачатку яго абвінавачвалі ў навучанні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, пасля — у стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. На волю ён выйшаў 2 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі