Сёння стануць вядомыя першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Сёння стануць вядомыя першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

10 красавіка стануць вядомыя першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Найлепшыя шанцы маюць “Барселона” і “Ліверпуль”, якія ў першых матчах (яны прайшлі 4 красавіка) атрымалі перамогі з буйным лікам. “Барса” разграміла на сваім полі італьянскую “Рому” — 4:1, а “Ліверпуль” таксама дома выйграў у “Манчэстар Сіці” — 3:0.

У аўторак “Рома” прыме “Барселону”, пачатак гульні ў 21.45, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 2”. “Манчэстар Сіці” згуляе з “Ліверпулем”, пачатак таксама ў 21.45, жывая трансляцыя — на тэлеканале “Беларусь 5”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі