Сёння пройдзе першы паўфінал "Еўрабачання"

Міжнародны конкурс песні праходзіць у Капенгагене. У першым паўфінале выступяць прадстаўнікі Арменіі, Латвіі, Эстоніі, Швецыі, Ісландыі, Албаніі, Расіі, Азербайджана, Украіны, Бельгіі, Малдовы, Сан-Марына, Партугаліі, Нідэрландаў, Чарнагорыі і Венгрыі.





Другі паўфінал, у якім выступіць і прадстаўнік Беларусі спявак Тэа, пройдзе ў чацвер, 8 траўня. Фінал "Еўрабачання" прызначаны на 10 траўня.

Фота — ria.ru