Сёння пройдуць выбары 44-га прэзідэнта ЗША

Выбары 44-га прэзідэнта ЗША адбудуцца ў аўторак. Першымі адчыняюцца выбарчыя ўчасткі ў шэрагу ўсходніх штатаў - Вермонце, Джорджыі, Паўднёвай Караліне, Кентукі, Індыяне і Віргініі. Апошнім прагаласуе штат Аляска.
Фаварытам на дадзены момант з'яўляецца кандыдат ад Дэмакратычнай партыі, 47-гадовы сенатар ад штата Ілінойс Барак Абама. Яго сур'ёзным супернікам з'яўляецца кандыдат ад Рэспубліканскай партыі, 72-гадовы сенатар ад штата Арызона Джон Макейн.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі