Сёння пачнецца тэнісны матч Беларусь — Расія

Сёння пачнецца тэнісны матч Беларусь — Расія

У суботу, 16 красавіка, пачнецца тэнісны матч Беларусь — Расія, за права выступаць у наступным сезоне ў Сусветнай групе Кубка Федэрацый. Сёння пройдуць два адзіночныя паядынкі. За нашу каманду згуляюць Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка. Сасновіч сустрэнецца з Дар'яй Касаткінай, пачатак а 14-й гадзіне, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Пасля заканчэння гэтага паядынку згуляюць Азаранка і Маргарыта Гаспаран.

На 17 красавіка прызначаныя адзіночныя паядынкі Вікторыі Азаранкі з Дар'яй Касаткінай, Аляксандры Сасновіч з Маргарытай Гаспаран. Калі будзе патрэба, адбудзецца парны паядынак. На яго беларускі бок заявіў Сасновіч і Вольгу Гаварцову, расійскі бок — Алену Весніну і Елізавету Кулічкову. У выпадку, калі гэты паядынак будзе рашаючы, не выключана, што замест Гаварцовай, якая праводзіць няўдалы сезон, згуляе Азаранка.

Зборная Беларусі (капітан — Эдуард Дуброў):

Вікторыя Азаранка, 26 гадоў, 5-я ракетка свету.

Вольга Гаварцова, 27 гадоў, 99-е месца ў рэйтынгу WTA.

Аляксандра Сасновіч, 22 гады, 100.

Арына Сабаленка, 17 гадоў, 258.


Зборная Расіі (капітан — Анастасія Мыскіна):

Дар'я Касаткіна, 18 гадоў, 32.

Маргарыта Гаспаран, 21 год, 47.

Алена Весніна, 29 гадоў, 51.

Елізавета Кулічкова, 20 гадоў, 111-я ракетка свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі