Сёння ноччу праспект Незалежнасці ля бібліятэкі перакрыюць на два гады

Такое рашэнне звязана з будаўніцтвам транспартнай развязкі, паведамляе “Анлайнер” са спасылкай на мінскую ДАІ.

Будаўніцтва развязкі плануецца пачаць 10 лістапада, аднак падрыхтоўчыя працы стартуюць ужо ў суботу. Пабудова была ў праекце “Газпрома”, чый рэгіянальны офіс размесціцца на месцы знесенага аўтавакзала “Маскоўскі”. Палову выдаткаў на будаўніцтва развязкі пакрые расійская кампанія.

ДАІ рэкамендуе кіроўцам ўлічваць гэту інфармацыю. Чакаецца павелічэнне трафіку на суседніх вуліцах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі