Сёння хакейны матч "Салават Юлаеў" — "Дынама" (Мінск)

Сёння хакейны матч "Салават Юлаеў" — "Дынама" (Мінск)

У суботу, 10 верасня, у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі на "Уфа-Арэне" пройдзе матч "Салават Юлаеў" "Дынама" (Мінск), пачатак у 14.30 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5".

З-за таго, што хакейная зборная Беларусі ўдзельнічала ў алімпійскай кваліфікацыі, "Дынама" стартавала ў чэмпіянаце КХЛ пазней за іншых. Многія каманды ўжо згулялі па 7-8 матчаў, мінчукі — толькі адзін, гэта паражэнне ў Маскве ад "Спартака" — 2:4. Дынамаўцы займаюць апошняе, 14-е, месца ў Заходняй канферэнцыі. "Салават Юлаеў" з 8 ачкамі пасля 7 гульняў займае 10-е месца ва Усходняй канферэнцыі. Турнірныя табліцы можна паглядзець тут.

Сёння хакейны матч "Салават Юлаеў" — "Дынама" (Мінск)
Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі