Сёння БРСМ едзе на роварах у Курапаты — саджаць туі і маліцца

Сёння БРСМ едзе на роварах у Курапаты — саджаць туі і маліцца

19 верасня ў 16:00 у Курапатах пройдзе малебен, у якім возьмуць удзел мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і протаіерэй Фёдар Поўны. Малебен адбудзецца ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі”, якую ладзіць БРСМ.

Па словах прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. Юрыя Санько, у Курапатах святары таксама пасадзяць туі, а да урочышча па плану павінны дабірацца на роварах. Аднак пакуль невядома, ці рушыць у роварную вандроўку мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч — ён прыхварэў.

Па словах Юрыя Санько, першая частка мерапрыемства — падвядзенне вынікаў акцыі — стартавала ў 11:00 у Храме Усіх Святых.

Праект БРСМ “Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі” пачаўся 12 красавіка. У яго межах актывісты добраўпарадкоўваюць культурныя і рэлігійныя аб’екты Беларусі.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube- канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі