Сёння адзначаюцца 125-я ўгодкі з дня нараджэння Антона Луцкевіча

125-я ўгодкі з дня нараджэння Антона Луцкевіча (1884-1942), беларускага палітыка, ініцыятара абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года, адзначаюцца сёння.
Антон Луцкевіч быў адным з заснавальнікаў першай беларускай палітычнай партыі - Беларускай сацыялістычнай грамады, газеты "Наша ніва". Ён быў не толькі таленавітым публіцыстам, тэарэтыкам беларускага нацыянальнага руху, але і займаў пасаду прэм'ер-міністра БНР. У 1939 годзе Луцкевіч быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі і ўжо ў гады вайны памёр у зняволенні ў Расіі.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі