Сёлета злавілі 30 міліцыянтаў падчас кіравання машынай у нецвярозым стане

Больш за 30 супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі былі затрыманыя ад пачатку года за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. З-за іх адбыліся дзевяць дарожна-транспартных здарэнняў. Прычым трое віноўнікаў уцяклі  і толькі пасля былі выяўленыя. 
Па віне міліцыянтаў загінулі пяць чалавек і яшчэ шэсць атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, паведамляе "Белорусский партизан".

Найбольш п'яных кіроўцаў выяўляецца ва Ўнутраных войсках і ў Дэпартаменце "Ахова", за імі ідуць участковыя міліцыянты. Сёлета таксама адзначыліся і курсанты Акадэміі МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі