Сёлета ў Мінску за няплату камуналкі выселілі жыхароў 35 кватэр

За 11 месяцаў гэтага года ў Мінску жыхары 35 кватэр па рашэнні суда былі пераселеныя ў жыллё меншага памеру ці выселеныя “на вуліцу”, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”. Такія меры прадугледжаныя Жыллёвым кодэксам за няплату камунальных паслуг і за парушэнне правіл карыстання жылымі памяшканнямі.

Па гэтых артыкулах сёлета жыллёвыя арганізацыі сталіцы падалі ў суд 259 іскаў.

Акрамя таго, амаль у 27 тысячах кватэр адключылі газ, ваду і святло ў сувязі з запазычанасцю па іх аплаце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі