Сёлета ў Беларусі было больш за 30 фальшывых паведамленняў пра мініраванне

Сёлета ў Беларусі было больш за 30 фальшывых паведамленняў пра мініраванне

Сапёры не знайшлі выбуховых прыстасаванняў у пяці мінскіх гатэлях, Нацыянальным аэрапорце, сталічным і абласных чыгуначных вакзалаў. Пра гэта інфармуе ў сваім Telegram-канале прэс-служба МУС. 

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць асобу зламысніка.

Як распавядала Еўрарадыё, зранку 19 жніўня паведамленні пра мініраванне атрымалі па электроннай пошце Нацыянальны аэрапорт "Мінск", чыгуначны вакзал сталіцы, а таксама чатыры гатэлі — "Беларусь", "Гарні", "Юбілейная", "Вікторыя Алімп Атэль".

Сёлета было зафіксавана больш за 30 фальшывых паведамленняў пра небяспеку. Часцей за ўсё яны паступаюць праз тэлефанаванні або на электронныя скрыні тых аб'ектаў і арганізацый, якія "мініруюць". 

У Беларусі за такое паведамленне пагражае крымінальная адказнасць з пакараннем да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі