Вы тут

Сыну Віктара Бабарыкі працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Эдуард Бабарыка

Тэрмін утрымання пад вартай Эдуарда Бабарыкі падоўжаны яшчэ на 2 месяцы, паведамілі ў штабе Віктара Бабарыкі, бацькі Эдуарда.

Калі рашэнне не будзе перагледжана або адменена, Эдуард будзе знаходзіцца ў СІЗА да 14 красавіка.

Нагадаем, у канцы снежня стала вядома аб новым статусе Эдуарда — яго падазраюць у распальванні варожасці і арганізацыі масавых беспарадкаў. Яго затрымалі ў чэрвені 2020 года і першапачаткова ставілі ў віну ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Эдуард Бабарыка быў кіраўніком ініцыятыўнай групы бацькі на выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе. Экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка хацеў пазмагацца за пасаду прэзідэнта, сабраў вялікую колькасць подпісаў у падтрымку свайго вылучэння, але быў затрыманы. Кандыдатам у прэзідэнты яго так і не зарэгістравалі, а пазней асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі. Віну ён не прызнаў.

Праваабаронцы прызналі Эдуарда і Віктара Бабарыка палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.