Вы тут

Сын следчага з Жодзіна перадаў каналу NEXTA службовы дакумент бацькі

Суд / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Жыхара Жодзіна будуць судзіць за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). 

Як піша мясцовы сайт, гаворка ідзе пра сына следчага Жодзінскага гараддзела Следчага камітэта. У студзені 2022 года ён узяў у бацькі копію службовага дакумента і перадаў тэлеграм-каналу NEXTA, які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.

Следчы працаваў у групе па расследаванні "крымінальнай справы ў дачыненні да Вячоркі Ф. В., Пуцілы С. А., Пратасевіча Р. Д., Матолькі А. Г. і іншых асоб".

Неўзабаве сілавікі затрымалі і хлопца, і яго бацьку. Праз нейкі час следчага звольнілі з працы, а сына арыштавалі. Ён дагэтуль застаецца пад вартай. Хлопцу пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Яго крымінальную справу ўжо перадалі ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.