Сястра Майкла Джэксана перакананая, што яе брата забілі

Сястра памерлага караля поп-музыкі Майкла Джэксана Латоя Джэксан перакананая ў тым, што яе брата забілі, прычым зрабілі гэта некалькі чалавек па тайнай змове. Па словах Латоі, Майкл быў “вельмі ціхім і мяккім чалавекам”, чым актыўна карысталіся многія людзі, якія жадалі зарабіць на яго славе. Яна мяркуе, што мёртвы спявак прынёс ім значна больш грошай, чым жывы.

Гэтыя здагадкі пра забойства ўскосна пацвердзілі і вынікі паўторнага ускрыцця цела спевака, атрыманыя 10 ліпеня. Патолагаанатамы выявілі чатыры новыя шрамы ад уколаў шпрыцам на шыі Джэксана. Акрамя таго, Латоя Джэксан распавяла, што ў дзень смерці яе брата з яго маёнтка зніклі каштоўнасці і наяўныя грошы на суму звыш двух мільёнаў долараў.


Корреспондент.net

Фота: flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі