Сяргей Крывец: Асабліва не перажываю, што не згуляю з Францыяй

Еўрарадыё: Ці перажываеце з-за таго, што не згуляеце сёння супраць Францыі?

Крывец: “Траўма — гэта неадемная частка жыцця футбаліста, таму адношуся да гэтага спакойна. Хацелася б сыграць, дапамагчы зборнай Беларусі, але не выйшла. Але асабліва з гэтай нагоды не перажываю”.

Еўрарадыё: А вы будзеце глядзець матч? Калі так, то дзе — дома ці на стадыёне?

Крывец: “Хутчэй за ўсё буду глядзець па тэлевізары. Напэўна, са сваёй сям’ёй”.

Еўрарадыё: Які ваш прагноз на сённяшні матч?

Крывец: “Я не аматар прагнозаў, тым больш, што будзе каманда зборнай Беларусі, у якой я граю. Хачу проста пажадаць поспеху нашай зборнай. Папрашу і балельшчыкаў на стадыёне і тых, хто будзе па тэлевізары глядзець, аддаць усе свае пазітыўныя флюіды, каб нашай камандзе пашанцавала і яна дамаглася вялікіх вынікаў”.

Еўрарадыё: Чаго можна чакаць ад французаў?

Крывец: “Зборная Францыі — гэта такая каманда і такія футбалісты, што акрамя перамогі, я думаю, у іх іншай мэты няма”.

Еўрарадыё: Акрамя вас, з розных прычынаў, сёння не згуляюць многія футбалісты асноўнага складу, як гэта можа паўплываць на гульню?

Крывец: “Я спадзяюся, што гэта не паўплывапе на гульню каманды. Ёсць і іншыя футбалісты, якія годныя граць у зборнай, для іх гэта шанец. Я ўпэўнены, што тыя, хто зараз знаходзіцца ў нашай камандзе яны на добрым узроўне”.

Еўрарадыё: Што кажуць дактары, калі мы вас пабачым на полі?

Крывец: “Не ведаю. Зараз адпачынак пачынаецца, месяц адпачынку. Спадзяюся за гэты час папраўлю сваё здароўе і ў наступным сезоне чакаю вяртання”.

Фота — budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі