Сяргей Далідовіч адказаў на пытанні слухачоў Еўрарадыё (відэа)

Сяргей Далідовіч адказаў на пытанні слухачоў Еўрарадыё (відэа)

Сяргей Далідовіч датэрмінова вярнуўся з Алімпійскіх гульняў у сярэдзіне лютага з-за праблем са здароўем. З-за гэтага ён сышоў з дыстанцыі на сваім першым старце на Алімпіядзе-2018 і пасля не змог удзельнічаць у іншых забегах. У яго выявілі захворванне верхніх дыхальных шляхоў і накіравалі ў Мінск для паглыбленага лячэння і абследавання.

Сяргей распавёў пра сваё здароўе, пра магчымыя расчараванні і свае адчуванні, калі ўсё ж такі ён вырашыўся зняцца з Алімпіяды. Якія ў яго далейшыя планы і што кажуць пра яго зняцце з Алімпіяды ў Міністэрстве спорту?

Для 44-гадовага Далідовіча гэта былі сёмыя Алімпійскія гульні. Нацыянальны алімпійскі камітэт не хацеў дапускаць яго да ўдзелу ў Гульнях у Пхёнчхане, спасылаючыся на немалады ўзрост спартсмена. Тады лыжнік абвясціў краўдфандынгавую кампанію і сабраў 30 тысяч рублёў на падрыхтоўку да Гульняў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі