Сямігадовая дзяўчынка ў Полацку трапіла пад МАЗ

Сямігадовая дзяўчынка ў Полацку трапіла пад МАЗ

На нерэгуляваным пешаходным пераходзе ў Полацку пад машыну трапіла маленькая дзяўчынка, інфармуе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале. ДТЗ адбылося 27 жніўня каля 14-й гадзіны на вуліцы Касманаўтаў.

Дзяўчынка пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Дайшоўшы да сярэдзіны, яна развярнулася, пабегла назад і трапіла пад колы аўтамабіля. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, грузавіком МАЗ кіраваў 40-гадовы мясцовы жыхар. 

Пры аварыі дзіця атрымала траўмы і было дастаўленае ў лякарню. Кіроўца быў цвярозы. 

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, супрацоўнікі ДАІ, медыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі