Святлана Ціханоўская пракаментавала спробу самагубства Сцяпана Латыпава

Святлана Ціханоўская пракаментавала спробу самагубства Сцяпана Латыпава

Святлана Ціханоўская пракаментавала спробу суіцыду, якую ўчыніў у судзе палітвязень Сцяпан Латыпаў. "Ужо цэлы год у Беларусі не было ніводнага дня, за які рэжым не зламаў лёс нявіннага чалавека", — перадае прэс-служба яе словы. 

Ціханоўская адзначыла, што ўвесь свет сочыць за падзеямі вакол захопу Рамана Пратасевіча, а тым часам у беларускіх турмах катуюць сотні і тысячы людзей. 

Яна нагадала, што толькі за апошнія паўмесяца адбыліся дзве смерці — у калоніі памёр 50-гадовы палітвязень Вітольд Ашурак, а ў Мінску скінуўся са шматпавярховіка 17-гадовы Дзмітрый Стахоўскі, які не вытрымаў ціску на допытах

"Сёння прама ў зале суда актывіст Сцяпан Латыпаў паспрабаваў перарэзаць сабе горла, а затым і вены на руках. Яго вынеслі з суда без прытомнасці, і мы не ведаем, ці выжыве Сцяпан. Мы не ведаем, ці выжывуць астатнія вязні і закладнікі. Але мы ведаем, што гэта трэба спыніць неадкладна. Хопіць забіваць нашых дзяцей. Хопіць забіваць нашых родных. Хопіць забіваць уласны народ. Перастаньце рабіць тое, што адбірае ў вас права звацца людзьмі", — заклікае яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі