Святлана Ціханоўская працягвае еўрапейскае турнэ

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya​
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya​

Пасля сустрэч з найвышэйшымі чыноўнікамі Аўстрыі і Італіі Святлана Ціханоўская накіроўваецца з рабочым візітам у Славенію.

Запланаваныя яе сустрэчы прэм'ер-міністрам краіны Янезам Яншай, а таксама міністрам замежных спраў Анжэ Логарам і міністрам абароны Мацеем Таніным, паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.

Мяркуецца, што асноўнай тэмай сустрэч стане арганізацыя перамоваў з беларускімі ўладамі. Будуць таксама абмяркоўвацца план ЕС для Беларусі і палітыка Еўрасаюза ў дачыненні да Мінска. Старшынства ў ЕС з 1 ліпеня пераходзіць да Славеніі.

Нагадаем, што падчас трохдзённага візіту ў канцы красавіка ў Аўстрыю Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам гэтай краіны Аляксандрам ван дэр Беленам і канцлерам Себасцьянам Курцам. Пазней стала вядома, што пасля гэтай сустрэчы Курц патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну. Гаворка ішла ў тым ліку пра Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі