Святлана Ціханоўская не прыйдзе на акцыі пратэсту

Святлана Ціханоўская не прыйдзе на акцыі пратэсту

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская не будзе ўдзельнічаць у вулічных акцыях пратэсту. 

У каментары Бі-БІ-Сі прэс-сакратар яе штаба Ганна Красуліна заявіла: "Каманда прыняла рашэнне, што яе з'яўленне можа выклікаць нейкія парвакацыі дадатковыя, якіх мы б хацелі пазбегнуць. І яна як камандны гулец падпарадкавалася гэтаму рашэнню"

На прэс-канферэнцыі ўдзень 10 жніўня Ціханоўская так казала пра свой магчымы выхад на вулічныя акцыі пратэсту:

"Вы хочаце, каб я выйшла на вуліцу? Вам ад гэтага будзе лягчэй? Вы думаеце, што гэта не ўзмоцніць супрацьстаянне? Я не ведаю, як адказаць на гэтае пытанне. Я з народам, я нікуды не з'ехала".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі