Вы тут

Святар: прыпыніць службы ў цэрквах падчас COVID-19 забараняе Мінская епархія

Царква Міхаіла Арханёла ў Мінску / planetabelarus.by

У мінскіх праваслаўных храмах, дзе ёсць хворыя на каранавірус, працягваюць адбывацца службы, бо гэтага патрабуе кіраўніцтва Мінскай епархіі. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў праваслаўны святар Аляксандр Шрамко

Ён склаў спіс праваслаўных храмаў сталіцы, дзе на COVID-19 захварэлі або святары, або пеўчыя. У гэты спіс трапілі Свята-Елісавецінскі манастыр, царква Марыі Магдаліны, Петрапаўлаўскі сабор, царква Пакрова, прыход свяціцеля Мікалая Японскага, Царква Усіх Святых, царква Арханёла Міхаіла. 

Раней у СМІ з'яўляліся звесткі пра хворых на каранавірус у Свята-Елісавецінскім манастыры і Петрапаўлаўскай царкве. Кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы пацвярджала гэтую інфармацыю.  \

"Усюды назіраецца тэндэнцыя да ўтойвання сапраўднага становішча спраў. Таму сітуацыя ў іншых храмах пакуль проста невядомая. Стала вядома, што на працягу службаў у храмах нават пры наяўнасці інфікаваных COVID-19 настойвае епархіяльнае кіраўніцтва", — напісаў Аляксандр Шрамко. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.