Сусветны банк ацаніў эканамічныя перспектывы Беларусі

Офіс Сусветнага банка
Офіс Сусветнага банка

Палітычная сітуацыя ў Беларусі і Украіне не лепшым чынам уплывае на эканоміку гэтых краін. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Сусветнага банка. Некаторыя вытрымкі з дакладу прыводзіць ТАСС.

Па словах аўтараў дакладу, эканамічныя перспектывы, асабліва для прыватных інвестыцый, "застаюцца азмрочанымі геапалітычнай і ўнутрыпалітычнай напружанасцю ва Украіне і Беларусі". На сітуацыю ў Беларусі дадаткова ціснуць сектаральныя эканамічныя санкцыі, уведзеныя ЕС і ЗША.

Эксперты банка прагназуюць запаволенне тэмпаў росту эканомікі ў будучым годзе ва ўсёй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. У гэтым годзе эканоміка рэгіёну прырасце на 5,5%. На гэта паўплывалі нармалізацыя эканамічнай актыўнасці пасля жорсткіх локдаўнаў, рэзкі рост коштаў на сыравіну, павышэнне ўнутранага попыту на фоне вакцынацыі насельніцтва ад COVID-19 і палітыка па падтрымцы эканомік.

Аднак атрыманы экспартам імпульс можа слабець з-за распаўсюджвання новых больш заразных штамаў COVID-19, "што таксама замарудзіла працэс аднаўлення ўнутранага попыту", кажуць аўтары дакладу. У выніку ў будучым годзе рост эканомікі ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі можа скараціцца да 3,4%.

Рост эканомікі ў краінах Усходняй Еўропы сёлета прагназуецца на больш сціплым узроўні — да 3,1%. На будучы год, лічаць эксперты СБ, гэты паказчык скароціцца да 1,6%.

Патэнцыял росту беларускай эканомікі, паводле ацэнак экспертаў іншага банка — Еўразійскага банка развіцця, зараз абмежаваны 1-1, 5% у год, у 2022 г ён чакаецца на ўзроўні 0,4% ВУП.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі