Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна прызначаная на 19 чэрвеня

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна прызначаная на 19 чэрвеня

19 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з Уладзімірам Пуціным, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі. Прэзідэнт Расіі наведае нашу краіну з афіцыйным візітам, адзначае tut.by.

На перамовах у вузкім складзе кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, рэалізацыю сумесных праектаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках.

Потым Лукашэнка і Пуцін будуць удзельнічаць у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. На ім будзе абмяркоўвацца каля 10 пытанняў. У іх ліку —  вынікі беларуска-расійскай гандлёва-эканамічнай супрацы за 2017 год, справаздача Савета міністраў аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2016 год. Як паведамлялася раней, на пасяджэнні будзе абмеркаваная праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2018-2019 гады. Таксама можа быць разгледжаная новая ваенная дактрына Беларусі і Расіі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі