Супраць палітвязня Дашкевіча маглі распачаць новую крымінальную справу

Супраць палітвязня Змітра Дашкевіча маглі распачаць новую крымінальную справу. Пра гэта стала вядома з ліста моладзевага лідэра сябрам. Паводле словаў Дашкевіча, следчыя Шклоўскага РАУС (палітвязень знаходзіцца ў шклоўскай калоніі, асуджаны на 1,5 гады пазбаўлення волі) патрабавалі, каб ён даў паказанні супраць моладзевага актывіста Івана Шылы, якога абвінавачвалі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Зміцер Дашкевіч паказанні даваць адмовіўся. Следчыя яго папярэдзілі, што, паводле артыкула 402 Крымінальнага кодэкса, яму пагражаюць дадатковыя 6 месяцаў зняволення.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі