Вы тут

Супраць фатографа Аляксандра Васюковіча завялі новую справу

Аляксандр Васюковіч / Фэйсбук

Фотажурналіста Аляксандра Васюковіча выклікаюць у міліцыю. Пра тое, што супраць яго завялі чарговую справу за ўдзел у вулічным пратэсце, Васюковіч напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

"Толькі што патэлефанавалі з Цэнтральнага РУУС і сказалі ісці азнаёміцца з пратаколам за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 13 верасня, — піша рэпарцёр. — Самае цікавае што ў Фрунзенскім РУУС за гэта на мяне ўжо склалі пратакол і я адседзеў 11 сутак. Сказаў слаць позву. Такія справы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.