Суддзі патэлефанавалі і яна сказала, што ў яе зараз "палітычны скайп"

Суддзі патэлефанавалі і яна сказала, што ў яе зараз "палітычны скайп"

У Мінску прайшлі суды над удзельнікамі дваравога маршу з бел-чырвона-белай сімволікай. Ён мусіў адбыцца раніцай 9 верасня ў Кунцаўшчыне, але ўжо на самым пачатку пачаліся затрыманні і людзі разбегліся. Дакладная колькасць затрыманых праваабаронцам пакуль невядомая. Як піша тэлеграм-канал @viasnanazirae, 9 верасня ў судзе Фрунзенскага раёна разглядаліся адміністрацыйныя справы трох чалавек — Уладзіслава Кубіцкага, Дзмітрыя Палякова і Аляксандры Дончанка. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным вулічным шэсці".

24-гадовы Уладзіслаў Кубіцкі атрымаў 15 сутак арышту. Яго справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк. Як пішуць праваабаронцы, падчас судовага паседжання суддзі нехта патэлефанаваў і яна сказала, што ў яе зараз "палітычны скайп". Яна ж судзіла 37-гадовую Аляксандру Дончанка і аштрафавала яе на 2610 рублёў. Суддзя Наталля Бугук дала 13 сутак арышту 41-гадоваму Дзмітрыю Палякову.

Вядома, што на маршы былі затрыманыя Таццяна Бусел і яе сын Аляксей Бусел. Пасля ператрусу ў іх кватэры быў таксама затрыманы муж і бацька — Сяргей Бусел. У міліцыю выклікалі і брата Аляксея. Іх лёс пакуль невядомы. Уначы Сяргея Бусла вызвалілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі