Суд у Польшчы над палітуцекачом з Беларусi працягнецца ў лютым

Суд у Польшчы над палітуцекачом з Беларусi працягнецца ў лютым

У польскім горадзе Бяла-Падляска працягваеца суд над беларусам Віталём (герой папрасіў не публікаваць яго прозвішча і фота). Брастаўчанін уцёк ад крымінальнага пераследу ў Беларусі. Але цяпер яму пагражае да 3 гадоў турэмнага тэрміну ў Польшчы: за незаконае перасячэнне мяжы. У судзе ён спрабуе давесці, што ўцёк ад палітычна матываванага пераследу.

“Мне чамусьці здаецца, што суддзя добра да нас настроены: рэальна спрабуе разабрацца ў сітуацыі, чым пракурор, якая мне кажа, што можа мне дапамагчы ў тым, як прызнаць віну і быць асуджаным. На наступным паседжанні будуць апытваць сведкаў з боку польскіх памежнікаў. Спадзяюся, што гэта ўжо будзе канец”,  — кажа Еўрарадыё пра суд Віталь. 

На сённяшнім паседжанні былі апытаныя Алена і Барталамей — сябры Віталя, якія сустракалі яго з польскага боку. Іх вінавацяць у арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы — пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.  

Разгляд справы працягнецца 11 лютага.   

Віталь у Брэсце быў, як ён сам кажа, звычайным прадпрымальнікам. Усё яго жыццё перавярнулі прэзідэнцкія выбары ў жніўні 2020 года. Хлопца за пратэст супраць гвалту і жорсткасці ў Беларусі абвясцілі ў крымінальны вышук: яму, па яго словах, агулам пагражае каля дзесяці гадоў турмы. Нічога не заставалася, як уцякаць у Польшчу і прасіць палітычнага прыстанішча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі