Суд у Літве адхіліў скаргу "Беларуськалія" на забарону транзіту ў Клайпеду

Суд у Літве адхіліў скаргу "Беларуськалія" на забарону транзіту ў Клайпеду

Літоўскі вярхоўны адміністрацыйны суд адхіліў скаргу "Беларуськалія" на забарону чыгуначнага транзіту ў Клайпедскі марскі порт калійных угнаенняў беларускай вытворчасці, паведамляе Delfi. Адпаведна, ніякай кампенсацыі за "страчаную выгаду" ці нешта яшчэ Беларусь не атрымае. 9 чэрвеня суд прызнаў, што дамова Літоўскіх чыгунак з беларускім вытворцам і экспарцёрам угнаенняў стварала пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны. Такім чынам былі прызнаныя законнымі і абгрунтаванымі ранейшыя рашэнні ўраду Літвы і спецыяльнай камісіі.

Прававое рэгуляванне ў рамках Еўрасаюза палягае ў тым, што пытанні нацыянальнай бяспекі знаходзяцца ў выключнай кампетэнцыі нацыянальных інстанцый. Таму суд пастанавіў, што Літва мела права на ацэнку з гэтых пазіцый дамоваў з "Беларуськаліем", які трапіў пад санкцыі з боку ЕС і ЗША.

Транзіт калійных угнаенняў з Беларусі праз Літву быў спынены з 1 лютага 2022-га. Улады Беларусі дагэтуль не вырашылі праблему з альтэрнатыўнымі шляхамі паставак за мяжу.

"Беларуськалій" падаваў скаргу ў літоўскі суд яшчэ ў студзені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі