Суд спыніў справу супраць "Медиа-Полесье" — па "пагрозе нацыянальнай бяспецы"

Суд спыніў справу супраць "Медиа-Полесье" — па "пагрозе нацыянальнай бяспецы"

Суд спыніў адміністрацыйную справу супраць выдання "Медиа-Полесье" за адсутнасцю складу правапарушэння. Пра гэта паведамляе само выданне. 

Нагодай для адміністрацыйнай справы стаў тэкст пра Святлану Ціханоўскую. За артыкул "Настаўнік Ціханоўскай: "Гэта яна за мужам, як за дзекабрыстам пайшла. Не толькі характар, але і любоў сваю праявіла" на выданне пачалі справу за пагрозу нацыянальнай бяспецы. 

Заяву ў міліцыю напісала Інна Кухарава — настаўніца Мікашэвіцкай СШ №2, дзе вучылася Ціханоўская. Яна заявіла, што не вучыла Ціханоўскую і словы пра дзекабрыстаў не гаварыла. 

У выданні кажуць, што карэспандэнт падчас паездкі ў Мікашэвічы размаўляў з мноствам землякоў Святланы Ціханоўскай і памылкова прыпісаў Кухаравай фразу іншага чалавека. Ён рыхтаваў да публікацыі абвяржэнне з выбачэннямі, але Кухарава вырашыла падаць заяву ў міліцыю. 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі