Вы тут

Суд спыніў справу супраць блогера Філіповіча праз адсутнасць правапарушэння

Фота з акаўнта Андрэя Стрыжака на Фэйсбуку

Гомельскі суд спыніў адміністратыўную справу супраць блогера Максіма Філіповіча ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак

Як распавядала Еўрарадыё, Філіповіча судзілі за рэзанансныя відэаролікі пра "дэкрэт аб дармаедах" і стрымы з пратэстных акцыяў у розных гарадах Беларусі. Гомельскія міліцыянты склалі на відэаблогера пратакол, абвінаваціўшы яго ў тым, што "з улікам росту папулярнасці свайго тэлеканала Філіповіч Максім Генадзевіч фактычна падмяняе сабой дзяржаўнае СМІ. У тым ліку, па фармаванні грамадскага меркавання сярод грамадзян Рэспублікі Беларусь".

У судзе Філіповіч не прызнаў сваёй віны.

Эксперт аблвыканкама Павел Барысаў на судзе таксама паведаміў, што відэаканал Філіповіча "Гарантыяў няма" на Youtube нельга залічыць у СМІ і рэгістрацыя такіх каналаў законам не прадугледжаная.