Суд арыштаваў лідэра прадпрымальнікаў Віктара Гарбачова на 15 сутак

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прыгаварыў аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктара Гарбачова да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Яго прызналі вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу, паведамляе БелаПАН. Нагадаем, прадпрымальнікі Віктар Гарбачоў, Віктар Крываль, Віктар Калей, Аляксандр Цацура, Аляксандр Макаеў, а таксама палітычныя і грамадскія актывісты Віктар Івашкевіч, Барыс Гарэцкі, Крысціна Шацікава і Аляксей Кашкараў былі затрыманыя 10 снежня падчас несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі