Студэнтка-невук з Валгаграда стала "зоркай" Інтэрнэту (відэа)

Хтосьці запісаў працэс пераздачы іспыту па гісторыі ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце, піша uralweb.ru. Адчуваецца, што выкладчык проста ў шоку ад ведаў студэнткі: ён губляе цярпенне, але спрабуе выцягнуць яе дадатковымі пытаннямі.



Даведаўшыся, што дзяўчына з горада-героя Валгаграда, выкладчык стаў распытваць яе пра Сталінградскую бітву, спадзеючыся, што пра яе студэнтка ведае хоць штосьці. Аднак студэнтка адразу ж заявіла, што падчас Вялікай Айчыннай вайны наша краіна звалася Сталінград, і развязаў вайну Напалеон…



У адказ на здзіўленне выкладчыка дзяўчына паведаміла: яна думала, што ў РГГУ ёй будуць даваць рэальныя веды па палітыцы, а не "кучу гісторыі", якую яна наогул не любіць.



У РГГУ сумняюцца, што гэта іх студэнтка. Там не выключаюць, што ролік знялі канкурэнты, каб зганьбіць іх універсітэт.



Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі