“Стратэгія-2025”: ці здольныя дэмсілы перайграць рэжым і якім чынам — эфір

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё

Рэжым з кожным тыднем усё больш павялічвае інфармацыйную актыўнасць адносна электаральнай кампаніі 2025 года. І хоць захоўваецца “інтрыга” наконт удзелу ў выбарах Лукашэнкі, пра важнасць гэтай падзеі і пра тое, на каго ўвесь спадзеў на наступныя 5 гадоў пасля выбараў, беларусам няспынна даводзяць. Нават выцягнулі ў інфапрастору з утульнага пенсіянерскага нябыту экс-старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну. Не застаюцца па-за электаральнымі цыкламі і дэмсілы, яны таксама абмяркоўваюць “Стратэгію-2025”…

Якая стратэгія на 2025 год у рэжыму Лукашэнкі і ці ёсць адэкватны адказ на яе ў дэмсіл? Ці здольныя дэмсілы на кансалідаваныя дзеянні і ці не даказвае сітуацыя ў Каардынацыйнай радзе, што да паразумення дэмсілам далёка? Якія інсайды электаральнай кампаніі 2025 года раскрыла Ярмошына і як на “лукашэнкаўскія эліты” ўплывае дзейнасць дэмсіл па распрацоўцы праектаў законаў Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі