Вы тут

Столтэнберг: найбуйнейшае вайсковае разгортванне Расіі з часоў "халоднай вайны"

Енс Столтэнберг / twitter.com/jensstoltenberg

Расія перакінула ў Беларусь 30 тысяч вайскоўцаў, заявіў 3 лютага генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. Так ацаніў ён расійскую вайсковую прысутнасць на абвешчаных сумесных вучэннях.

Па яго словах, у нашу краіну перакінутыя ў тым ліку падраздзяленні спецназа, знішчальнікі Су-35, ракетныя сістэмы падвойнага прызначэння і комплексы СПА С-400. Столтэнберг ацаніў гэтае перамяшчэнне расйіскіх войскаў у Беларусь як найбуйнейшае ваеннае разгортванне з часоў "халоднай вайны".

Генсакратар NATO заклікаў Расію да дээскалацыі.

NATO не плануе дасылаць войскі ва Украіну пры магчымай расійскай агрэсіі. Тым не менш блок пачаў умацоўваць абарону сваіх дзяржаў у рэгіёне — Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы. Таксама NATO плануе ўзмацніць абарону ў Чарнаморскім рэгіёне каля Балгарыі і Румыніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.