Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 2 траўня зніжаецца да 10% гадавых

Нацбанк Беларусі / Еўрарадыё, архаўнае фота
Нацбанк Беларусі / Еўрарадыё, архаўнае фота

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 2 траўня знізіцца да 10% гадавых. Такое рашэнне прыняло праўленне Нацбанка.

Стаўка знізіцца на 0,5%. Папярэдні раз яна зніжалася на пачатку красавіка. Агулам гэта чацвёртае зніжэнне стаўкі рэфінансавання сёлета.

Стаўка па крэдыце овернайт з 2 траўня складзе 11% гадавых, а па дэпазіце овернайт — 9% гадавых.

Зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў Нацбанку тлумачаць запаволеннем тэмпаў інфляцыі. "Пры ўмове адсутнасці шокаў чакаецца захаванне нізкіх штомесячных тэмпаў прыросту коштаў на спажывецкім рынку, што ў бліжэйшыя месяцы падтрымае трэнд на запаволенне гадавой інфляцыі", — заяўляюць у Нацбанку.

Велічыня стаўкі рэфінансавання ўплывае на даступнасць крэдытаў.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі