Стаў вядомы расклад гульняў хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2017

Стаў вядомы расклад гульняў хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2017

Стаў вядомы расклад гульняў хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2017, які пройдзе ў Нямеччыне і Францыі. Беларусы пачнуць першынство матчам 5 траўня з фінамі. Пасля будуць гульні таксама з моцнымі зборнымі Чэхіі (6 траўня) і Канады (8 траўня). Толькі пасля гэтага беларусы згуляюць з камандамі, прыблізна роўнымі нашай зборнай па сілах: з Швейцарыяй (10 траўня), Францыяй (12 траўня), Славеніяй (13 траўня) і Нарвегіяй (16 траўня).

Усе паядынкі папярэдняга этапа чэмпіянату свету наша каманда згуляе ў Парыжы, інфармуе "Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі