Статкевіча пакідаюць за кратамі, ён праходзіць па крымінальнай справе

Статкевіча пакідаюць за кратамі, ён праходзіць па крымінальнай справе

Апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які адбываў адміністрацыйны арышт і мусіў 30 чэрвеня выйсці на волю, пакідаюць за кратамі. Ён праходзіць па крымінальнай справе Сяргея Ціханоўскага, яго паплечнікаў і блогераў. Артыкул — "Падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342). Статкевіч — падазраваны, паведамляе тэлеграм-канал "Народная грамада". Гэта пацвердзіла ў Facebook жонка палітыка Марына Адамовіч.

Мікалай Статкевіч затрыманы на трое сутак.

На відэа — затрыманне Статкевіча 31 траўня. З таго часу ён знаходзіцца ў ізалятары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі