Старыя грошы выведзены з абарачэння на 93%. Чаму застаецца столькі сторублёвак?

Старыя грошы выведзены з абарачэння на 93%. Чаму застаецца столькі сторублёвак?

Нацбанк Беларусі планаваў вывесці старыя грошы з абарачэння да канца снежня 2016 года. Аднак па-ранейшаму касіры беларускіх крамаў досыць часта даюць рэштай дробныя банкноты ўзору 2000 года. Асабліва шмат застаецца старых сторублёвак (цяперашняя 1 капейка).

“Не хапае менавіта капеечак. Нават не дзвюх, а калі выдаеш па адной”, — апісваюць сітуацыю ў мінскім універсаме “Магілёўскі”.

Нацбанк паведамляе, што ўсе заяўкі па дастаўцы манет выконваюцца. Пры гэтым прэс-сакратар ведамства Аляксандар Цімашэнка тлумачыць асаблівасць, звязаную са старымі сторублёўкамі:

“Відавочна, што яны не будуць выведзены з абарачэння на 100%. Многія з іх застануцца на руках у якасці сувеніраў. Нехта проста не стане здаваць гэтыя банкноты”.

Як даведалася Еўрарадыё, на сёння старыя банкноты дробных наміналаў — па 100, 500 і 1000 рублёў — выведзены з абарачэння на 20%. Пры гэтым банкноты буйных наміналаў — па 50 тысяч, 100 тысяч і 200 тысяч — на 98,3%.

Калі сплюсаваць усе старыя грошы ў адну суму, то 93% ад гэтай сумы ўжо выведзены з абарачэння. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі