Старшыню Моладзі БНФ Ганну Смілевіч адлічваюць з універсітэта

Старшыню Моладзі БНФ Ганну Смілевіч адлічваюць з універсітэта

Старшыню Моладзі БНФ Ганну Смілевіч адлічваюць з Інстытуту журналістыкі БДУ: студэнтка-другакурсніца падчас зімовай сесіі займела тры “хвасты”. Фармальна пры наяўнасці акадэмічнай запазычанасці па трох прадметах адлічэнне адбываецца аўтаматычна.

Ганна распавяла Радыё Свабода, што шмат хто з студэнтаў адказваў на такім жа ўзроўні, але ім ставілі хаця б мінімальны для здачы экзамэну бал. Яе ж адпраўлялі на пераздачы. “Нельга сказаць, што я была ідэальна падрыхтаваная, але, напэўна, паўплывала тое, што я стала кіраўніком Моладзі БНФ”, — адзначыла дзяўчына.

У выніку Ганна Смілевіч не здала прадметы “Тэорыя журналістыкі”, “Мова сродкаў масавай камунікацыі” і “Прафесійная этыка журналістыкі”.

Ганна Смілевіч вывучала друкаваную журналістыку і, паводле яе слоў, раней не мела пераздач і праблем з навучаннем. Не чакала яна іх і пасля абрання старшынёй Моладзі БНФ. Нават калі пачаліся першыя непрыемнасці на гэтай сэсіі, яна не спяшалася звязваць іх з сваёй палітычнай дзейнасцю.

Ганна Смілевіч сказала, што, напэўна, будзе аспрэчваць сваё адлічэнне.

Летась у сакавіку быў выключаны з БДУ і папярэдні старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі