Вы тут

Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей

Софийский собор в Полоцке — один из четырёх во всём мире / 34travel 

Найстаражэтнейшаму гораду Беларусі Полацку сёння спаўняецца 1160 гадоў. Тры дні ў горадзе будуць ісці святочныя мерапрыемствы.

 

Першы ўспамін пра Полацк у летапісах адносіцца да 862 года, але, верагодна, горад быў заснаваны яшчэ раней.

Распавядзем вам пра артэфакты, якія вы не пабачыце нідзе, акрамя Полацка. Калі вы выбіраеце, што паглядзець у Беларусі, купляйце білеты ў Полацк у найбліжэйшыя ж выходныя.

Топ артэфактаў, якіх вы больш нідзе не ўбачыце

— Калі спусціцца ў падвалы Сафійскага сабора, можна ўбачыць яго старажытны падмурак — мур XI стагоддзя.

— У Мастацкай галерэі можна ўбачыць фрэскі са Свята-Еўфрасіннеўскага храма. Фрэскі перанеслі з царквы на сцены музея спецыялісты Дзяржаўнага Эрмітажа з Санкт-Пецярбурга.

— У Полацку 11 дзяржаўных музеяў. Патрымаць у руках тутэйшыя артэфакты нельга. А вось у прыватным Музеі сярэднявечнага рыцарства можна ўзяць у рукі і меч, і шчыт.

— У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я можна пазнаёміцца з гэтым распаўсюджаным калісьці, а цяпер забытым рамяством. Адкуль з'явіліся вышыванкі? Калі мода вас цікавіць больш, чым рыцарства, вам таксама ў Полацк. Або ў Дудуткі, але потым усё роўна ў Полацк.

А падрабязней пачытаць пра Полацк можна ў матэрыяле Еўрарадыё.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.