Станцыю метро "Інстытут культуры" зачынялі з-за пабочнага прадмета

Станцыю метро "Інстытут культуры" зачынялі з-за пабочнага прадмета

У аўторак зранку ў мінскім метро зачынілі станцыю "Інстытут культуры". Прычынай стаў выяўлены пабочны прадмет, як паведаміла прэс-служба метрапалітэна ў афіцыйным акаўнце ў твітары.

Пасажыраў са станцыі эвакуявалі, цягнікі праходзілі яе не спыняючыся.

Прыкладна праз паўгадзіны, у 9.17, станцыя была адчыненая для пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі