Сталічныя медыкі: Выпадкаў цеплавых удараў вельмі мала

Мінская станцыя хуткай меддапамогі рэгіструе нязначную колькасць зваротаў з нагоды цеплавых удараў. Як паведаміў БЕЛТА намеснік галоўнага лекара станцыі Алег Верабей, з 2 жніўня было толькі 8 такіх зваротаў. Сярод пацярпелых ад спёкі адно дзіця. Пецярых пацыентаў даставілі ў стацыянары для далейшага назірання за іх станам.

Усяго за гэты час у Мінскую станцыю хуткай дапамогі звярнуліся каля 9,5 тысячы чалавек. Гарачае надвор’е не паўплывала на агульную колькасць выклікаў, а цягам апошніх сутак не было ніводнага звароту, звязанага з перагрэвам.

Каб не атрымаць цеплавы ўдар, медыкі рэкамендуюць у гарачы перыяд сутак абмежаваць час знаходжання на адкрытым паветры. Памяшканне трэба добра праветрываць і па магчымасці дадаткова выкарыстоўваць вентылятары або кандыцыянер. Вопратку трэба выбіраць светлых колераў і з лёгкай натуральнай тканіны, а таксама выкарыстоўваць галаўныя ўборы, акуляры ад сонца і парасоны.

Фота: vetusluga.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі