Сталічную вуліцу Нямігу прапаноўваюць аддаць пешаходам

Сталічную вуліцу Нямігу прапаноўваюць аддаць пешаходам

Перакрыць транспартны рух па вуліцы Нямізе ў Мінску прапаноўвае старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый Важнік. З гэтай прапановай ён ужо звярнуўся ў Мінгарвыканкам, перадае тэлеканал СТВ.

Спецыяліст спаслаўся на тое, што Няміга выконвае важную ролю як адзін з гістарычных брэндаў Мінска.  

"На вуліцы Нямізе самыя вялікія канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў. Нам падаецца, што гэта было б аптымальным, калі б закрыць рух транспарту, транзiтны рух транспарту, па вуліцы Нямізе і аддаць яе, гэтую вызваленую прастору, для людзей, для пешаходнай зоны. І захаваць там грамадскі транспарт", — патлумачыў Важнік сваё бачанне гарадской прасторы.

Прыклад падобных пераўтварэнняў, па яго словах, правялі ў Сеуле. Вуліца з 12-палосным рухам і эстакадай у цэнтры горада закрылі для транспарту — гэта каштавала 1,5 млрд долараў. Але за пяць гадоў горад зарабіў дзякуючы гэтай меры на турызме 3 млрд долараў. На думку Важніка, гэты прыклад варты вывучэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі