Сталічнае дэрбі: “Дынама” згуляла з “Тарпеда” — 1:0

Сталічнае дэрбі: “Дынама” згуляла з “Тарпеда” — 1:0

Чарговыя матчы 15 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 7 ліпеня. Ключавой гульнёй гэтага дня стала сталічнае дэрбі — мінскае “Дынама” гуляла з “Тарпеда”. Колішнія прынцыповыя сапернікі сустрэліся на адным полі праз 14 гадоў. Хоць дынамаўцы і выглядалі больш упэўнена ў параўнанні з сёлетнімі вяртанцамі ў вышэйшую лігу, іх перамога над “Тарпеда” была мінімальнай — 1:0.

Таксама ўчора згулялі брэсцкае “Дынама” і “Нёман” — з тым жа лікам 1:0, а “Мінск” падзяліў ачкі з “Шахцёрам” — 0:0.

Раней, у 15 туры БАТЭ адолеў жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” — 2:1.

Сёння, 8 ліпеня пройдуць тры матчы гэтага тура: “Віцебск” — “Гомель”, “Смалявічы” — “Прамень”, “Слуцк” — “Гарадзея”. Скончыцца тур у панядзелак матчам “Дняпро” — “Іслач”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі