Вы тут

Сталі вядомыя вынікі лёсавання 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

У чаканні новага пераможцы Лігі чэмпіёнаў / uefa.com

Сталі вядомыя вынікі лёсавання 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў, якое прайшло ў Ньёне 18 сакавіка. "Чэлсі" згуляе з "Рэалам", а "Бенфіка" — з "Ліверпулем", "Манчэстар Сіці" сустрэнецца з "Атлетыка", а "Вільярэал" — з "Баварыяй".

Першыя матчы запланаваныя на 5-6 красавіка, другія — на 12-13 красавіка.

У паўфінале пераможца пары "МанСіці" — "Атлетыка" сустрэнецца з пераможцам пары "Чэлсі" — "Рэал", а пераможца пары "Вільярэал" — "Баварыя" — з пераможцам пары "Бенфіка" — "Ліверпуль". Так вырашыла лёсаванне.

Дзейны пераможца Лігі чэмпіёнаў — "Чэлсі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.