Сталі вядомыя ўсе фіналісты "Еўрабачання" (відэа)

Сталі вядомыя ўсе фіналісты 60-га конкурсу "Еўрабачанне-2015". За перамогу ў фінале пазмагаюцца 27 краін. Фіналістамі сталі прадстаўнікі Албаніі, Арменіі, Расіі, Румыніі, Венгрыі, Грэцыі, Эстоніі, Грузіі, Сербіі, Бельгіі ў першым паўфінале, яшчэ дзесяць фіналістаў вызначыліся ў другім паўфінале – Літва, Латвія, Ізраіль, Азербайджан, Кіпр, Чарнагорыя, Нарвегія, Швецыя, Славенія, Польшча.

Адразу ў фінал праходзяць краіна-гаспадыня (Аўстрыя), 5 краін-заснавальніц Еўрапейскага вяшчальнага звяза (Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Нямеччына і Іспанія) і Аўстралія, якая ўпершыню ўдзельнічае ў конкурсе ў якасці выключэння.

Беларусы Uzari & Maimuna з песняй Time  у фінал не выйшлі.

Беларускія гледачы змогуць галасаваць у фінале. Таксама з 2009 года акрамя гледачоў галасуе і журы – па 5 прафесіяналаў у музычнай сферы ад кожнай краіны. У склад нашага ўвайшлі Віталь Карпанаў, Іскуі Абалян, Аксана Арцюшэўская, Аляксей Грос і Наталля Марынава.

Новае журы "Еўрабачання" таксама супраць Канчыты Вурст

Нагадаем, з 2004 года, калі Беларусь упершыню выступіла на Еўрабачанні, у фінал змаглі прабіцца толькі чацвёра прадстаўнікоў нашай краіны: Teo, Алёна Ланская, гурт “3+2” і Дзмітрый Калдун, які, дарэчы, паказаў самы лепшы вынік на конкурсе — 4 месца ў паўфінале і 6 месца ў фінале.

Як Беларусь выступала на Еўрабачанні (інфаграфіка, відэа)

Нашы на Еўрабачанні: 17 радок у букмекераў і 800 тысяч праглядаў на Youtube

Юзары і Маймуна перамаглі ў нацыянальным адборы яшчэ ў снежні 2014 года. Прычым праходзіў ён па новых правілах: 7 вынікаў ад журы і 1 ад гледачоў, якія галасавалі з дапамогай смс-паведамленняў і тэлефанаванняў. У выніку звычайныя беларусы паставілі на першае месца брэсцкі гурт Muzzart, на другое — дзявочы калектыў Аляксандра Рыбака "Miлki" і толькі на трэцяе — Uzari & Maimuna. Але меркаванне журы разышлося з глядацкім і, натуральна, дуэт спевака і скрыпачкі пачаў падрыхтоўку да конкурсу.

Uzari & Maimuna прадставяць Беларусь на Еўрабачанні-2015 (відэа)

Дарэчы, тое, як праходзіў нацыянальны адбор, моцна абурыла пераможцу “Еўрабачання-2009Аляксандра Рыбака, які адмыслова да конкурсу сабраў фальклорны квінтэт і падрыхтаваў для яго песню з народным каларытам. Праз пэўны час пасля адбору нарвежац беларускага паходжання выклаў відэазварот, у якім падзяліўся сваімі ўражаннямі ад конкурсу і журы:

“Я вельмі спадзяюся, што я гэта журы ніколі ў жыцці не ўбачу, таму што будзе вельмі складана рабіць выгляд, што я рады і хочацца ўсміхацца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі