Сталі вядомыя сапернікі "Цмокаў" у другім раўндзе Кубка ФІБА
![Сталі вядомыя сапернікі "Цмокаў" у другім раўндзе Кубка ФІБА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/baskiet715ria.jpg.webp?itok=6H8i4YS2)
Мінскі баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" даведаўся сваіх сапернікаў у другім раўндзе Кубка ФІБА. Гэта — італьянскі "Варэзэ", аўстрыйскі "Гюсінг" і кіпрскі АЕК. Усе яны занялі другія месцы ў сваіх групах. А "Цмокі", як вядома, занялі першае месца ў групе "N" у рамках першага раўнда групавога этапа.
Стартавы матч "Цмокі-Мінск" згуляюць 16 снежня ў гасцях з "Варэзе". Першы матч у Мінску пройдзе ўжо ў наступным годзе — 6 студзеня з "Гюсінгам". Увесь расклад гульняў гл. тут.
Фота: ria.ru, БЕЛТА
![Сталі вядомыя сапернікі "Цмокаў" у другім раўндзе Кубка ФІБА](/sites/default/files/paragraphs/image/000028439283bigiharhryszczukbelta.jpg)
Ігар Грышчук, галоўны трэнер каманды