Вы тут

Сталі вядомыя саперніцы Арыны Сабаленка на выніковым турніры WTA

Удзельніцы выніковага турніру WTA, а сярод іх і Арына Сабаленка / wtatennis.com

Сталі вядомыя саперніцы Арыны Сабаленка на выніковым турніры WTA. У выніку лёсавання яна трапіла ў адну групу з Марыяй Сакары з Грэцыі, Ігай Свёнтэк з Польшчы і Паулай Бадоса з Іспаніі. Група атрымала назву "Чычэн-Іца". У групе "Тэатыуакан" Барбара Крэйчыкава і Караліна Плішкава з Чэхіі, Габрыньё Мугуруса з Іспаніі і Анэт Кантавейт з Эстоніі.

Турнір стартуе ў Мексіцы 10 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.